У філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” адбылася доўгачаканая і яркая падзея — свае дзверы адчыніў лялечны тэатр кніжных герояў “Кніжуля”. Першымі гледачамі сталі выхаванцы мясцовага дзіцячага сада, для якіх бібліятэка ператварылася ў сапраўдную краіну цудаў.
Дэбютнай пастаноўкай стала добра вядомая і любімая ўсімі казка “Курачка Раба”. Маленькія гледачы з захапленнем сачылі за прыгодамі герояў, шчыра перажывалі і радаваліся разам з імі. Але на спектаклі сюрпрызы не скончыліся! Пасля прадстаўлення дзеці:
- пазнаёміліся з самымі прыгожымі і чароўнымі кніжнымі навінкамі;
- пасябравалі з незвычайным жыхаром бібліятэкі — папугаем Кешам, які выклікаў сапраўдны захапленне;
- адправіліся ў інтэрактыўнае падарожжа з дапамогай лэпбука “У гасцях у казкі”, дзе кожны змог праявіць кемлівасць у вясёлых гульнях. Старт праекта “Кніжуля” паказаў: кніга і тэатр — гэта найлепшыя сябры дзяцінства.
Наперадзе ў маленькіх чытачоў яшчэ шмат сустрэч з любімымі героямі і новых адкрыццяў!







