4 чэрвеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася літаратурна-гістарычная кампазіцыя “Святая Еўфрасіння Полацкая — заступніца зямлі беларускай”. Мерапрыемства сабрала юных чытачоў, каб разам узгадаць жыццёвы шлях і духоўны подзвіг славутай асветніцы. Падчас сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй полацкай князёўны, якая стала для многіх пакаленняў сапраўднай настаўніцай духоўнасці і мудрасці. Наведвальнікі з цікавасцю паглядзелі мультымедыйныя слайды, прысвечаныя гісторыі стварэння знакамітага Крыжа Еўфрасінні Полацкай — унікальнай святыні беларускага народа. На мерапрыемстве таксама гучалі пранікнёныя вершы, што дапамагло дзецям глыбей адчуць веліч асобы, якая натхняе беларусаў ужо амаль тысячу гадоў.
Яркім завяршэннем сустрэчы стала інтэрактыўная віктарына “Тайны Прадславы”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні пра жыццё і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай, дэманструючы свае веды і адкрываючы для сябе новыя старонкі роднай гісторыі.



