Напярэдадні светлага свята Вялікадня добрыя справы набываюць асаблівую моц. 10 красавіка ў межах сацыяльнага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкар філіяла “Гезгалаўская СБц” здзейсніла асаблівы маршрут дабрыні, каб падарыць цяпло тым, хто ў ім больш за ўсё мае патрэбу. Гэты дзень быў прысвечаны людзям сталага ўзросту і тым, каму стан здароўя не дазваляе самастойна завітаць у кніжны дом. Шчырыя размовы, велікодныя віншаванні і свежая літаратура завіталі ў Дом самастойнага сумеснага пражывання, а таксама ў Гезгалаўскую бальніцу сястрынскага дагляда. Для многіх кніга ў руках бібліятэкара стала не проста крыніцай інфармацыі, а жывой ніткай, якая злучае са светам, дорыць суцяшэнне і надзею. Гэтыя візіты ператварыліся ў сапраўднае свята чалавечай чуласці і духоўнай падтрымкі.

