Да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла шкатулка сямейных каштоўнасцей “Семь Я”. На мерапрыемстве гаварылася аб тым, што сям’я – гэта самае галоўнае, што чалавек атрымлівае ў пачатку свайго жыццёвага шляху, і што робіць яго шчаслівым на працягу ўсяго жыцця. Наша сям’я – гэта самыя блізкія людзі, якія дапамогуць у цяжкую хвіліну і будуць радавацца тваім поспехам больш за ўсіх на свеце, а парада родных будзе заўсёды шчырай і карыснай. Для добрай сям’і характэрна: павага адзін да аднаго, сумленнасць, жаданне быць разам, падабенства інтарэсаў і жыццёвых каштоўнасцей. Удзельнікі мерапрыемства паўдзельнічалі ў сямейнай віктарыне, будавалі са слоў шчаслівы сямейны дом. У бібліятэцы быў аформлены фотабукет сямейных здымкаў.