15 жніўня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася незвычайная сустрэча ў фармаце дыялог-клуб “Спагаданне і шкадаванне”. Госці не проста слухалі, а актыўна ўдзельнічалі ў размове, дзяліліся асабістымі поглядамі і разважалі пра тое, як гэтыя пачуцці ўплываюць на наша жыццё і адносіны з блізкімі. Займальным і карыстым стаў інтэрактыў “Далонь адкрыццяў”. Кожны ўдзельнік абвёў сваю далонь, у цэнтры напісаў тое, што хвалюе яго найбольш, а на кожным пальчыку знайшоў месца для рашэння або новы погляд на праблему. Гэта практыкаванне дапамагло ўбачыць складаныя сітуацыі з розных бакоў. Сустрэча падарыла ўдзельнікам цёплае пачуццё адзінства і ўзаемаразумення. Гэта быў не проста дыялог, а сапраўдная эмацыянальная разгрузка, якая дапамагла кожнаму крыху лепш зразумець сябе.



