15 мая бібліятэкары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУ “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” у рамках раённага праекта “Дзятлава – здаровы горад” з актуальнай размовай “СТОП — СПИД” (да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу). Падчас сустрэчы бібліятэкары прэзентавалі падборку метадычнай і навукова – папулярнай літаратуры па прафілактыцы ВІЧ – інфекцыі. Медыцынскія спецыялісты райЦЭГЭ агучылі актуальныя статыстычныя даныя па Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскім раёне, нагадаўшы асноўныя аспекты бяспечных паводзін. Напрыканцы размовы ўдзельнікам былі раздадзены тэматычныя памяткі і буклетныя матэрыялы. Таксама ў рамках Дня памяці ахвяр СНІДу на абанеменце была арганізавана кніжная выстава – засцярога “СНІД: веды супраць страху”.





