Філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры працягвае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё”. Чарговай кропкай на літаратурным маршруце стала ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Недзяліна”. Для вучняў у рамках бібліякроса  па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё – значыць лепшае” была арганізавана змястоўная інфарматыўная выстава-агляд “Суквецце дзіцячых кніг”. Гэтая экспазіцыя — сапраўдны калейдаскоп беларускага слова, які дапамагае дзецям глыбей пазнаць сваю Радзіму, яе гісторыю і багатую культуру. Каб зацікавіць юных чытачоў, бібліятэкар падабрала літаратуру па некалькіх захапляльных кірунках:

  • Поры года ў слове: мілагучныя вершы і прыгожыя празаічныя творы беларускіх класікаў і сучасных аўтараў пра прыгажосць роднай прыроды.
  • Спадчына і сучаснасць: кнігі пра нашу Айчыну, яе гераічнае ўчарашня мінулае і яркае сённяшняе жыццё.
  • Беларуская міфалогія і казкі: выданні, прысвечаныя папулярным казачным персанажам і таямнічым вобразам, якія захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён.
  • Мудрасць продкаў: легенды і паданні, якія раскрываюць старажытныя ўяўленні нашага народа пра стварэнне Сусвету, зямное жыццё людзей, а таксам апра тонкую сувязьчалавека з жывёльным і раслінным светам.

Выстава-агляд выклікала шчырую цікавасць у школьнікаў. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі кніг, разглядалі ілюстрацыі і адкрывалі для сябе чароўны свет беларускага друкаванага слова.

Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку па новыя кніжныя адкрыцці!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.