29 кастрычніка ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшло слайд-падарожжа “Тайны пушистого детства”. Атмасфера цяпла, утульнасці і бязмежнай любові да нашых чацвераногіх сяброў напоўніла залу. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” пагрузіліся ў свет, дзе галоўныя героі – сябры нашы меншыя. Мы прасачылі іх шлях ад першых нязграбных крокаў да мудрых поглядаў дарослых жывёл, адкрываючы ўнікальныя таленты і звычкі. Даведаліся аб незвычайных гульнях, смешных позах для сну і нават пра спосабы “зносін” нашых пухнатых кампаньёнаў. Кожны слайд выпраменьваў пазітыў і натхненне, падарыўшы зарад добрага настрою і нагадаўшы, як ўзбагачаюць наша жыццё гэтыя маленькія істоты.


