Наш сцяг беларускі тры колеры мае-

Сардэчнасць, адвагу, мір, працу вітае.

Мы – грамадзяне адзінай краіны…

І сімвалы помніць і ведаць павінны!

Другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.  З гэтай нагоды  ў філіяле “Раклевіцкая  СБк” прайшла хвіліна інфармацыі “Тры сімвалы роднай краіны”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў. Гэта галоўныя сімвалы нашай незалежнасці і адзінства, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць той гістарычны шлях, які прайшла наша краіна на шляху да незалежнасці, нашыя нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.