Штогод 10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека, у памяць аб прыняцці “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека” ў 1948 годзе. Гэты дзень нагадвае свету пра каштоўнасці свабоды, роўнасці і годнасці кожнага чалавека. Да гэтай даты 11 снежня у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў  “Тэрыторыя права” прайшоў Дзень права “У бібліятэку за правам”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 10 класа  ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава ім. А. М. Чурыла” і вучні 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава ім. І.Ю. Філідовіча”. Бібліёграф пазнаёміла дзяцей з асновамі правоў чалавека, значэннем законаў і іх роляй у жыцці кожнага грамадзяніна.У рамках  Дня права адбыўся прававы турнір “Знатоки права”, у якім каманды навучэнцаў спаборнічалі ў веданні заканадаўства і ўменні прымяняць яго на практыцы.  Удзельнікам прапанаваліся прававыя задачы і праблемныя сітуацыі, яны актыўна абмяркоўвалі варыянты адказаў, прыводзілі прыклады з жыцця і дэманстравалі выдатныя навыкі лагічнага мыслення. Турнір прайшоў у сяброўскай атмасферы, пераможцы атрымалі  дыпломы. Мерапрыемства спалучала ў сабе навучальны інтарэс, жывыя зносіны і спаборніцкі дух.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.