У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” філіял “Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізаваў бібліякрос “Сваё – значыць лепшае”. Мэтай мерапрыемства стала папулярызацыя сацыяльна значнай літаратуры сярод супрацоўнікаў мясцовых устаноў і арганізацый.
5 чэрвеня бібліятэкар наведала ААТ “Граніт-Агра”, дзе прэзентавала прысутным інфарматыўную выставу-агляд “У кніжнай памяці імгненні вайны”. Наведвальнікам прапанавалі навінкі літаратуры, кнігі-ўспаміны відавочцаў, якія выжылі ў знішчаных карнікамі вёсках, а таксама матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя глыбокія і кранальныя выданні прымушаюць задумацца, пераасэнсаваць сучаснасць і па сапраўднаму ацаніць мірнае неба над галавой. Сярод прэзентаваных кніг асаблівую ўвагу чытачоў прыцягнулі наступныя выданні:
- “Беларусь. Трагедия и правда памяти: геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны”;
- “Смотри и помни. Великая Отечественная война в белорусском кино”;
- “Женщины в партизанском движении Беларуси”;
- “Прысяга ў акопах”;
- “Разам! Вялікая Перамога!” і іншыя.
Выстава выклікала жывую цікавасць у працоўнага калектыву, падцвердзіўшы важнасць захавання гістарычнай памяці.



