10 чэрвеня тэрыторыя філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” ператварылася ў сапраўднае свята для дзяцей! Каб зрабіць летнія канікулы незабыўнымі, бібліятэкары запрасілі ўсіх жадаючых на бібліятэчны бульвар “Улётныя канікулы з кнігай”.
Для выхаванцаў школьнага лагера “Здаравячок” пры ДУА “Казлоўшчынская СШ” была арганізавана інтэлектуальна-творчая гульня “Крестики-нолики”. Мы імкнуліся не толькі пацешыць дзяцей, але і развіць іх цікавасць да творчага пошуку, заахвоціць да разважанняў і прымянення ведаў у нестандартных сітуацыях. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды – “крыжыкі” і “нулікі” – і з азартам выконвалі заданні на гульнявым полі. Кожны праявіў максімум здольнасцей, ведаў і кемлівасці, імкнучыся да перамогі. Аднак галоўным пераможцам, вядома ж, стала сяброўства! Усе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя падарункі.
Паралельна з гульнёй, на кніжнай выставе “Лето с книгой”, можна было пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры. Атмасфера творчасці і радасці панавала паўсюль, сцвярджаючы: кніга – гэта не толькі крыніца ведаў, але і верны спадарожнік у самых захапляльных прыгодах, асабліва ў час летніх канікул. Пасля актыўных гульняў і творчых заданняў, настаў час для літаратурнай віктарыны “Казачныя героі на лакацыях”. Дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні аб любімых персанажах, успамінаючы сюжэты вядомых твораў і адкрываючы для сябе новыя, не менш займальныя гісторыі.









