20 кастрычніка у рамках цыкла мерапрыемстваў “Маральнае выхаванне” для вучняў 6 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава” бібліёграф Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правяла размову пра галоўнае “Цифровой след: безопасность в интернете”. Галоўная мэта сустрэчы навучыць дзяцей бяспечным паводзінам у віртуальнай прасторы. Падчас мерапрыемства шасцікласнікі даведаліся, што такое лічбавы след і чаму яго вельмі цяжка, а часам і немагчыма знішчыць. Каб замацаваць тэорыю на практыцы, хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі цікавае інтэрактыўнае заданне “Дэтэктыўнае агенства”. Дзецям трэба было скласці псіхалагічны партрэт падлеткаў, карыстаючыся толькі іх профілямі ў сацыяльных сетках. Напрыканцы сустрэчы вучні разам з бібліёграфам сфармулявалі галоўныя правілы, якія дапамогуць зрабіць лічбавы след бяспечным. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава: дзеці актыўна спрачаліся, задавалі пытанні і зрабілі выснову, што інтэрнэт — гэта выдатная прастора, калі карыстацца ёю правільна!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.