У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” адбыўся паэтычны мікс пад назвай “Цёплыя словы аб бацьках”. Падчас мерапрыемства юныя чытачы з вялікім натхненнем распавядалі і чыталі кранальныя вершы, прысвечаныя самым дарагім людзям — матулям і татам. Дзеці змаглі выказаць сваю любоў і павагу да бацькоў праз паэтычнае слова. Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у творчай майстэрні. Яны намалявалі і аформілі святочныя паштоўкі, куды ўпісалі цёплыя словы шчырай падзякі і найлепшыя пажаданні для сваіх родных. Гэтыя самаробныя падарункі стануць выдатным напамінам пра дзіцячую любоў і ўдзячнасць у святочныя дні.




