Восеньскі кастрычнік дорыць нам адно з самых светлых святаў – Дзень маці, які адкрывае Тыдзень бацькоўскай любові. Гэта час, калі кожнаму з нас хочацца акружыць сваіх родных асаблівым клопатам, выказаць удзячнасць за бязмежную любоў і падарыць часцінку свайго сэрца. Менавіта з гэтай нагоды 13 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” удзельнікамі, якога з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Бібліятэкары падрыхтавалі гадзіну творчасці “Сюрприз для близких”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі не толькі акунуцца ў святочную атмасферу, але і праявіць свае таленты. З вялікім задавальненнем і стараннасцю стваралі сваімі рукамі адмысловыя падарункі для самых дарагіх людзей.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.