20 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у філіяле «Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка» разгарнуліся сапраўдныя армейскія спаборніцтвы. Для вучняў 9 класа Наваельнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук прайшоў пазнавальны квіз «Школа маладога байца».
Юнакі змаглі адчуць сябе сапраўднымі салдатамі, прайшоўшы праз шэраг няпростых выпрабаванняў:

  • У конкурсе «Сувязісты» хлопцы спаборнічалі ў хуткасці і спрыце.
  • У выпрабаванні «Волатаўскі поціск» правяралі сябе на трываласць.
  • Конкурс «Сілачы» стаў сапраўднай праверкай моцы і вынослівасці.

Асаблівую патрыятычную і ўрачыстую атмасферу квіза стварылі вершы і шчырыя віншаванні, якія гучалі ў гонар будучых абаронцаў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы. Яно не толькі падарыла ўдзельнікам добрыя ўражанні, але і ўмацавала пачуццё гонару за сваю краіну і яе Узброеныя Сілы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.