У філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” прайшло цікавае і дынамічнае мерапрыемства — квэст-гульня “Родная мова – цудоўная мова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел вучні 8-х класаў. Падзяліўшыся на каманды, школьнікі прайшлі праз шэраг выпрабаванняў, якія дапамаглі ім па-новаму зірнуць на багацце беларускага слова. Вучні з захапленнем: разгадвалі загадкі, складалі народныя прыказкі, спаборнічалі ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, расшыфроўвалі трапныя фразеалагізмы.
Мерапрыемства не толькі пашырыла веды падлеткаў, але і стала выдатнай нагодай адчуць мілагучнасць і прыгажосць нашай мовы.
Даспадобна ўдзельнікам прыйшлася і выстава “Гучы, роднае слова”. На ёй былі прадстаўлены лепшыя творык класікаў беларускай літаратуры: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Максіма Багдановіча, Максіма Танка і іншых выдатных майстроў слова.
Родная мова — гэта скарб, які мы павінны берагчы і перадаваць наступным пакаленням.








