Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла літаратурная скарбонка “Слаўлю цябе, беларуская мова!”, на якой маленькія наведвальнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па свеце беларускага слова. На мерапрыемстве прысутнічаў Настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Беларускае! Роднае! Сваё!”, на якой размешчаны кнігі, якія знаёмяць з самым родным і дарагім, вучаць разважаць, садзейнічаюць выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да Радзімы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.