4 снежня ў рамках Міжведамственнай інфармацыйнай акцыі для дзяцей і падлеткаў Дзятлаўскага раёна “Здоровье, книга, я — верные друзья”, раённага праекта “Дятлово — здоровый город”на базе ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” супрацоўнікамі Дятлаўскай раённай бібліятэкі і інструктарам — валеолагам Дзятлаўскай райЦГЭ Наталлей Юрэня для вучняў 6 класа ладзілася актуальная размова “Бояться не нужно, нужно знать!”, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ведаў школьнікаў пра ВІЧ/СНІД, падкрэсліванне важнасці адказнага стаўлення да здароўя. Увага была звернута на чырвоную стужку — сімвал салідарнасці і надзеі, які аб’ядноўвае людзей ва ўсім свеце.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.