Да Міжнароднага дня сям’і ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла шкатулка сямейных каштоўнасцей  “Бабушкины советы: секреты долголетия”. На гэтым мерапрыемстве гаварылася аб тым, што сям’я – найважнейшая каштоўнасць у жыцці, крыніца натхнення і ціхая гавань, дзе табе заўсёды рады. Гэта радасць і смутак, якія адны на ўсіх, гэта звычкі і традыцыі. Настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій павіншаваў з Міжнародным днём сям’і, сказаў, што сям’я для праваслаўнага хрысціяніна – малая царква. У сям’і выхоўваецца будучае пакаленне, навучаецца яно любові і веры, цярпенню і самаахвяраванню. Усё, што дзеці атрымліваюць у сям’і, яны прыўносяць у дарослае жыццё. Расказаў пра сямейнае дрэва. Адкрыўшы шкатулку прысутныя даведаліся, што з’яўляецца галоўнымі сямейнымі каштоўнасцямі, адказалі на пытанні “Сямейнай віктарыны”, паслухалі прытчу “Сямейнае шчасце”. Людзі старэйшага пакалення расказалі пра значэнне сямейных каштоўнасцей у іх жыцці, падзяліліся мудрымі парадамі. На іх думку даўгалецце часта звязана не толькі з фізічным здароўям, але і з мудрасцю, падтрымкай блізкіх, пазітыўным станаўленнем да жыцця.

У завяршэнні мерапрыемства бабулі і ўнукі сумесна чыталі свае любімыя казкі. Гэта мерапрыемства вучыць бачыць каштоўнасць мінулага вопыту і ўжываць яго ў сучасным жыцці, умацоўваючы сямейныя адносіны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.