«Кажуць, кожная жанчына — таямніца…  А для мяне беларуская жанчына — гэта перш за ўсё самаадданасць, дабрыня і бясконцая цярплівасць», — гэтыя словы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна сталі выдатным лейтматывам для сустрэчы, якая прайшла ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы да Году беларускай жанчыны.
Навучальная і творчая інфармацыйная гадзіна “Белорусская женщина — гордость и душа народа” сабрала падлеткаў — наведвальнікаў лагера працы і адпачынку “Расток” ДУА “Сярэдняй школы № 3 г.Дзятлава ім.І.Ю.Філідовіча”. Мерапрыемства было прысвечана ролі жанчыны ў гісторыі, культуры і сучасным жыцці нашай краіны. Мэтай сустрэчы стала выхаванне ў моладзі павагі да жанчыны-маці, працаўніцы і захавальніцы духоўных каштоўнасцей. Падлеткі творча падышлі даконкурсу “Портрет белорусской женщины”, ствараючы і прэзентуючы вобраз сучаснай беларускі. Удзельнікі падкрэслілі такія рысы, як дабрыня, працавітасць і мудрасць. Хлопцы і дзяўчаты з азартам разгадвалі тэматычную крыжаванку. Пытанні датычыліся знакамітых жанчын Беларусі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі напісалі цёплыя і кранальныя словы-пажаданні беларускім жанчынам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Яно пакінула глыбокі след у сэрцах падлеткаў і нагадала пра важнасць павагі да блізкіх.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.