3 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылая актуальная размова “Бояться не нужно, нужно знать!” да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне адказных адносін да ўласнага здароўя, пашырэнне ведаў пра ВІЧ/СНІД. Падчас размовы ўдзельнікі даведаліся пра шляхі перадачы інфекцыі, сучасныя метады прафілактыкі і лячэння, а таксама абмеркавалі важнасць падтрымкі і талерантнасці да людзей, якія жывуць з ВІЧ. Увага была звернута на чырвоную стужку — міжнародны сімвал барацьбы са СНІДам, які аб’ядноўвае людзей ва ўсім свеце ў імкненні да падтрымкі, разумення і надзеі. Стужка стала знакам салідарнасці з тымі, хто жыве з ВІЧ, і памяці пра тых, каго хвароба забрала. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Жизнь стоит того, чтобы жить”, дзе прадстаўлены літаратура, інфармацыйныя матэрыялы і выданні, што заклікаюць да адказнага стаўлення да здароўя, асветы і талерантнасці. Экспазіцыя падкрэсліла галоўную думку дня: жыццё каштоўнае, і яго варта берагчы.




