24 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”адбылася сустрэча ў фармаце “гадзіна пытанняў і адказаў”, прысвечаная праблеме алкагольнай залежнасці. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе адкрытага дыялогу, дзе кожны ўдзельнік мог задаць хвалюючае яго пытанне, падзяліцца меркаваннем або пачуць розныя пункты гледжання на тэму: “Алкаголь — гэта хвароба ці ўсяго толькі вынік слабасці волі?”
У пачатку сустрэчы вядучая прапанавала ўдзельнікам прагляд тэматычнага відэароліка, які стаў інфармацыйным штуршком для далейшага абмеркавання. Асаблівую цікавасць выклікаў інтэрактыўны блок з выкарыстаннем каляровых картак (зялёны — звычка, жоўты — група рызыкі, чырвоны — хвароба), дзе ўдзельнікі на канкрэтных жыццёвых прыкладах вучыліся распазнаваць трывожныя сігналы.
Галоўны вынік сустрэчы — удзельнікі прыйшлі да высновы, што алкагалізм з’яўляецца хранічным захворваннем, якое патрабуе прафесійнага лячэння, а своечасовы зварот па дапамогу — гэта праява адказнасці, а не слабасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.