10 мая падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных ПУ “Папраўчая калонія – пасяленне №26” бібліятэкары правялі дакументальны экран “Героизм, который живёт в веках”. Мерапрыемства было прысвечана гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці – першага фарпоста, які прыняў на сябе ўдар ворага. Падчас сустрэчы бібліятэкары акцэнтавалі ўвагу на наступных момантах:

  • Першы ўдар: Як гарнізон крэпасці ў лічаныя хвіліны апынуўся пад шквальным агнём і прыняў на сябе асноўны націск ворага.
  • Мужнасць без межаў: Прысутныя даведаліся пра лёсы камандзіраў і салдат, якія амаль месяц трымалі абарону ў поўнай ізаляцыі, без вады і ежы.
  • Памяць у камянях: Праз відэаматэрыялы ўдзельнікі змаглі віртуальна наведаць мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць — герой” і адчуць веліч подзвігу, які стаў сімвалам моцнага духу беларускага народа.

Асобная ўвага была нададзена знакамітаму надпісу на сцяне казармы “Паміраю, але не здаюся”, які стаў сімвалам бязмежнай вернасці Радзіме.

Напрыканцы бібліятэкары падкрэслілі, што менавіта ў Брэсце быў закладзены падмурак будучай Перамогі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.