26 чэрвеня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Здаравячок” адбылося яркае і пазітыўнае мерапрыемства – “День оранжевого настроения”. Праграма была насычанай і цікавай для юных адпачывальнікаў. Пачалося ўсё з займальных “аранжавых загадак”, якія дапамаглі дзецям настроіцца на патрэбны лад. Затым яны з задавальненнем паглядзелі мультфільм “Рыжий, рыжий, конопатый”. Асноўная частка праграмы была прысвечана актыўным гульням і конкурсам. Дзеці з энтузіязмам прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Мы з табой адна сям’я”, “Апельсінавая эстафета”, “Збяры апельсіны” і “Апельсінавае дрэва”. Гэтыя гульні спрыялі развіццю каманднага духу і падарылі масу станоўчых эмоцый. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала “аранжавая песня”, якая толькі падлівала масла ў агонь пазітыву. Увогуле, дзень атрымаўся на славу, і настрой ва ўсіх быў па-сапраўднаму аранжавы – сонечны і радасны!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.