“Еўфрасіння Полацкая: духоўная спадчына праз стагоддзі” пад такой назвай прайшла гістарычная вандроўка ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. На гэтым мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Еўфрасінні Полацкай, славутай беларускай асветніцай, імя якой нельга згадваць без пашаны і павагі. Яна стала першай беларускай жанчынай, пра якую загаварыў увесь свет, якая несла нясгаснае святло ведаў, тое святло, што запаленае аднойчы, здольна нязгаснай лампадай свяціць скрозь вякі. У бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Полацкая княжна – захавальніца ведаў”.
Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы. Дзеці даведаліся якую ролю ў жыцці чалавека мае чытанне, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай і даведачна – бібліяграфічным апаратам.





