Дзень праваслаўнай кнігі ладзіўся ў філіяле “Гезгалаўская селькая бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры”. У рамках Дня, для навучэнцаў ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа” і жыхароў аграгарадка, прайшла гадзіна духоўнасці “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Асаблівым госцем мерапрыемства стаў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая вёскі Нагародавічы айцец Мікалай. У ходзе размовы ён акцэнтаваў увагу на неабходнасць чытання духоўных кніг, бо яны вучаць дабру міласэрнасці, распавёў прысутным пра Біблію, пра таямніцы паходжання свету, нагадаў пра важнасць духоўнай літаратуры ў фарміраванні асобы. Прысутных пазнаёмілі з выставай – прысвячэннем “Духоўная кніга — крыніца вялікай мудрасці”. Мерапрыемства завяршылася, пакінуўшы пасля сябе цяпло і святло духоўнага яднання.




