Напярэдадні Дня пажылых людей супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”, дзе арганізавалі святочныя пасядзелкі “По дороге мудрости”. Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай і душэўнай атмасферы. Бібліятэкары падарылі прысутным шмат прыемных эмоцый, падзякавалі за іх жыццёвую мудрасць, шчырасць і аптымізм. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем дзяліліся сваімі ўспамінамі, размаўлялі пра важнасць сувязі пакаленняў і проста выдатна правялі час за цікавай гутаркай. Гэтая сустрэча яшчэ раз даказала, што старэйшае пакаленне дзятлаўчан — гэта сапраўдны скарб мудрасці, натхнення і дабрыні для ўсіх нас.





