Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла гадзіна памяці “И память жжет сильней огня”.
Хатынь — гэта не проста кропка на карце, гэта страшны сімвал усіх спаленых беларускіх вёсак, месца нашага агульнага болю і нацыянальнага пакланення. Падчас сустрэчы ўдзельнікі ўзгадалі тыя жудасныя падзеі, калі мірнае жыццё было знішчана фашысцкім полымем.
У бібліятэцы была арганізавана выстава-рэквіем “Хатынь. Память без срока давности”. Прадстаўленыя на ёй кнігі і дакументальныя матэрыялы — гэта нямыя сведкі народнай трагедыі, якія прымушаюць сэрца біцца часцей, а розум — шанаваць мірнае неба.
Памяць жыве, пакуль мы памятаем.

