Вясновыя канікулы — гэта не толькі адпачынак ад школы, але і час для сустрэч з лепшымі сябрамі — кнігамі. Традыцыйна ў гэтыя дні філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” ператвараецца ў цэнтр дзіцячага захаплення і творчасці. Сёлета свята адкрылася яскравым літаратурным хіт-парадам пад назвай “Карагод любімых кніг”. Юныя чытачы не проста гарталі старонкі, а выбіралі лепшых з лепшых! Самыя папулярныя персанажы беларускіх і замежных казак сышліся ў сапраўдным карагодзе меркаванняў. Кожны змог прэзентаваць сваю любімую кнігу, падзяліцца ўражаннямі і параіць яе сябрам. Весела і карысна прайшла займальная віктарына, якая паказала, што нашы чытачы — сапраўдныя знаўцы казачных таямніц. Затым цікавыя настольныя гульні.
Тыдзень дзіцячай кнігі ў Хвінявічах толькі пачынаецца! Наперадзе наведвальнікаў чакаюць новыя сустрэчы, цікавыя выставы і, канешне, шмат добрых гісторый.
Прыходзьце да нас, бо з кнігай канікулы становяцца ярчэй!



