У філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” адбылося сапраўднае свята чытання — захапляльная квэст-гульня “Книжный фарватер”. Юныя госці бібліятэкі адправіліся ў незабыўнае літаратурнае падарожжа, дзе з галавой акунуліся ў чароўны свет казак, таямніц і прыгод. Вандраванне па бібліятэчных лабірынтах аказалася не толькі цікавым, але і вельмі пазнавальным. Каб прайсці па правільным “фарватары”, удзельнікам давялося праявіць кемлівасць, знаходлівасць і камандны дух. Дзеці з азартам шукалі схаваныя сярод кніжных паліц падказкі, разгадвалі складаныя рэбусы, хітрамудрыя загадкі і тэматычныя крыжаванкі, а таксама адказвалі на зашыфраваныя пытанні па сюжэтах знакамітых твораў. Папяровы кніжны акіян адкрыў перад падарожнікамі шмат цікавага: паспяхова пераадольваючы тур за турам, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі сустрэцца са сваімі любімымі літаратурнымі героямі. А галоўнае — кожны ўдзельнік квэсту змог знайсці і выбраць сабе на выставе новую кнігу па густу для ўтульнага хатняга чытання. Гэты дзень падарыў дзецям шмат яркіх эмоцый і яшчэ раз даказаў, што бібліятэка — гэта прастора для захапляльных адкрыццяў і вясёлага адпачынку ў коле сяброў!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.