Напярэдадні 8 Сакавіка філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” падарыў сваім чытачам святочнае цяпло і ўвагу. У межах раённага праекта “КнігаЗКлопатам” бібліятэкар наведала на даму тых, хто па стане здароўя часова не можа завітаць у бібліятэку самастойна.
Кніга — гэта лепшы суразмоўца, здольны падарыць суцяшэнне і натхненне. Каб чытанне стала яшчэ больш прыемным, была арганізавана акцыя «Кніжнае пісьмо». Кожная жанчына атрымала асаблівы веснавы камплект:
- Віншавальную паштоўку-закладку для любімых твораў;
- Мудрыя цытаты класікаў і шчырыя пажаданні ад бібліятэкараў;
- Часцінку вясны і душэўнай падтрымкі.
Гэтыя кранальныя сувеніры будуць нагадваць пра сустрэчу і ствараць добры настрой яшчэ доўга пасля свята.
Кніга побач — клопат у сэрцы! Жывём і чытаем разам!


