Да Дня праваслаўнай кнігі, які ў Беларусі адзначаецца 14 сакавіка, і 925-годдзя нараджэння Ефрасінні Полацкай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці “Вечныя каштоўнасці праваслаўя”. Сустрэча з удзелам клірыка сабора Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэя Аляксея Сцепановіча сабрала на адной пляцоўцы аматараў чытання, якія праз друкаванае слова імкнуцца прыйсці да мудрасці і ісціны. Як было адзначана, Дзень праваслаўнай кнігі вяртае нас у 1564 год, калі пабачыла свет першае дакладна датаванае друкаванае выданне Івана Фёдарава “Апостал”. Яшчэ адной гістарычнай асобай, якую з асаблівай цеплынёй варта ўзгадаць у Год беларускай жанчыны, з’яўляецца Ефрасіння Полацкая – наша суайчынніца, якая была асветніцай і стаяла ля вытокаў нацыянальнай пісьменнасці, бо заснавала пры манастырах скрыпторыі – своеасаблівыя майстэрні па перапісванні кніг. Яна прыклад таго, як жаночая мудрасць і рашучасць здольныя змяніць лёс цэлага народа. Ефрасінню Полацкую кананізавалі першай сярод усходнеславянскіх жанчын, і да нашага часу яна лічыцца заступніцай Беларусі. Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.