“Кнігі, як і чалавечыя лёсы, маюць здольнасць пераадольваць любыя адлегласці і межы”. 09 жніўня падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія – пасяленне №26” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі рэтра–бенефіс “Когда строку диктует чувство…” па творчасці Барыса Пастэрнака. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з няпростым, але надзвычай яркім жыццём і творчым шляхам пісьменніка. Праз прызму яго біяграфіі бібліятэкары паказалі, як чалавек здольны захоўваць унутраную свабоду, вернасць сабе і праўдзе нават у самыя складаныя гістарычныя часы. Асобны акцэнт быў зроблены на гісторыі стварэння знакамітага рамана “Доктар Жывага” і прысуджэнні аўтару Нобелеўскай прэміі, што выклікала асаблівую цікавась у прысутных.

