У філіяле “Дварэцкі ДК” была арганізавана інфарматыўная выстава-агляд “Беларускае! Роднае! Сваё!”, на якой была прадстаўлена не толькі мастацкая літаратура, але і кнігі, якія расказваюць аб архітэктурных славутасцях Беларусі, аб гісторыі ўзнікнення гэтых пабудоў, а таксама аб іх уладальніках. Гэта кнігі А. Бутэвіча “Таямніцы Крэўскага замка”, “Беларусь. Замкі і людзі”, А. Велько “Владельцы Несвижа Радзивиллы”. Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну: “Женщины в партизанском движении Беларуси”, “Смотри и помни”, “Красный Берег – символ трагедии и скорби”. Для дзяцей былі прадстаўлены кнігі з серыі “Бібліятэка пачатковай школы”. Вобразныя, прасякнутыя дабрынёй, празаічныя і вершаваныя творы на беларускай мове расказваюць аб прыгажосці роднай прыроды, садзейнічаюць выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да Радзімы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.