У час летніх канікул у філіале “Войневічская СБк” была арганізована летняя чытальная зала “Летнія сустрэчы з кнігай”. У казачнае падарожжа “Казцы дзверы адчыні” дзетак запрасіла вясёлае ваўчаня. Разам яны гулялі ў рухомыя гульні, адгадвалі казкі, загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, паглядзелі мульцік пра Вініпуха і беларускую казку “Легкі хлеб”. Сустрэча атрымалася цікавай і запамінальнай.







