У філіяле «Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб» пачала працу літаратурная чытальная зала «Летнія сустрэчы з кнігай». Першым яркім аккордам стала гульнёвая праграма «Приглашаем всех читать, фантазировать, играть». Свежае паветра і ласкавае летняе сонейка падарылі ўсім удзельнікам выдатны настрой. Дзеці з вялікім задавальненнем бегалі, скакалі і спаборнічалі ў спрыце. Хлапчукі і дзяўчынкі ярка малявалі лета на асфальце і з азартам складвалі каляровую мазаіку. Таксама юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай «Падарожжа ў кніжнае царства», дзе кожны змог знайсці сабе гісторыю па душы. Свята прайшло на адным дыханні і пакінула пасля сябе шчаслівыя ўсмешкі і дружны дзіцячы смех.
Наперадзе — яшчэ шмат цікавых кніжных прыгод!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.