У рамках праекта аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўлення “Магия чтения” Дзятлаўская раённая бібліятэка актыўна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне пажарнай культуры дзяцей. 10 красавіка адбыўся лялечны спектакль “Теремок и уголёк” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава”.
Казачная гісторыя пра лясных жыхароў, якія пацярпелі ад неасцярожнасці з агнём, стала нагляднай ілюстрацыяй наступстваў няправільных паводзін. Актыўнае ўзаемадзеянне з дзецьмі падчас інтэрактыўнай гульні пасля спектакля дазволіла замацаваць атрыманыя веды.
Сустрэча з любімымі героямі, інтэрактыўная гульня па пажарнай бяспецы і магчымасць зрабіць памятныя фота з лялькамі – усё гэта зрабіла спектакль незабыўным святам для дзяцей, умацоўваючы ў іх паняцці адказнасці і бяспекі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.