2 красавіка, у Дзень яднання народаў Расіі i Беларусі , Дзятлаўская раённая бібліятэка стала пляцоўкай для маштабнага міжрэгіянальнага дыялогу. У фармаце тэлемоста сустрэліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў дзвюх краін, каб абмеркаваць агульныя каштоўнасці і культурныя праекты. У онлайн-рэжыме сустрэліся прадстаўнікі Гродзеншчыны, Брэстчыны, Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Комі, каб пацвердзіць: для сапраўднага адзінства не існуе адлегласцяў.
Тэматыка сустрэчы была насычанай і разнастайнай. Намеснік дырэктара бібліятэкі Ганна Вянско павіншавала ўдзельнікаў са святам і падкрэсліла, што 2026 год багаты на важныя для беларусаў падзеі, і запрасіла сяброў з Расіі далучыцца да іх. Сяродіх — Год беларускай жанчыны, юбілейны Фестываль нацыянальных культур у Гродне, легендарны «Славянскі базар у Віцебску». Асаблівая ўвага была ўдзелена 85-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны — даце, якая важная для абодвух народаў.
Прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу і горада Маларыта Брэсцкай вобласці таксама падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай памяці і культурных сувязяў.
Сваімі поспехамі падзяліліся сябры з ГА «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія» (Рэспубліка Комі). Расійскія калегі падрабязна распавялі пра вынікі сваёй працы ў 2025 годзе, узгадаўшы шматлікія праекты па папулярызацыі беларускіх традыцый на Поўначы. Так сама яны агучылі амбіцыйныя планы на 2026 год, накіраваныя на ўмацаванне пабрацімскіх сувязяў і падтрымку суайчыннікаў.
Сапраўдным упрыгожваннем сустрэчы стала віншаванне ад супрацоўнікаў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У вобразах гасцінных «беларусачак», апранутыя ў каларытныя нацыянальныя касцюмы, яны шчыра ў вершаванай форме павіншавалі расійскіх сяброў, прадэманстраваўшы гасціннасць і багацце беларускай культуры.
Фінальным аккордам тэлемоста стаў святочны канцэрт з расійскага боку. Музыка і песні аб’ядналі ўсіх удзельніка ў экранаў, ператварыўшы афіцыйнае мерапрыемства ў цёплую сустрэчу блізкіх па духу людзей.
Такія сустрэчы яшчэ раз даказваюць: для сапраўднага сяброўства і духоўнага адзінства не існуе межаў і адлегласцяў.




