Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі i Беларусі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Саюз братніх народаў”. Удзел у ёй прымалі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, намеснік старшыні раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, дзятлаўчане. Вядучыя мерапрыемства Святлана Магера і Марына Крупіца расказалі, што сёлета адзначаецца 30-годдзе Дагавора аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які заклаў падмурак саюзнага будаўніцтва і быў падпісаны 2 красавіка 1996 года першым Прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным у Маскве, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а роўна праз год падпісалі яшчэ адзін – аб Саюзе Расіі i Беларусі . Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу 26 студзеня 2000 года. У наш час грамадзяне абедзвюх дзяржаў маюць роўныя правы на працаўладкаванне, сацыяльнае забеспячэнне, медыцынскае абслугоўванне, адукацыю, граніца паміж краінамі для іх адкрыта. Эканомікі дзяржаў дапаўняюць адна адну: ажыццяўляюцца сумесныя праграмы ў сферы высокіх тэхналогій, прамысловасці, энергетыкі. Рэгулярна праводзяцца форумы, фестывалі, канферэнцыі, умацоўваюцца духоўныя сувязі.

Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.