01 красавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”, напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, адбыўся гістарычны экскурс “Мост сяброўства: ад стварэння да нашых дзён” для вучняў 1 класа Новаяльнянскай школы імя А.А.Шаўчук.
Як пачалося сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй? Што аб’ядноўвае нашы краіны сёння? Адказы на гэтыя пытанні ў цікавай і даступнай форме знайшлі нашы юныя чытачы.
Разам з бібліятэкарам удзельнікі адправіліся ў падарожжа па карце, знайшлі на ёй Беларусь і Расію, параўналі прыродныя і культурныя сімвалы дзвюх краін. Чаму магутны зубр стаў сімвалам Беларусі, а мядзведзь – Расіі? Чаму мы любім васілёк, а нашы суседзі – рамонак? Пра гэта і не толькі пагаварылі ў час экскурсу. Асаблівая ўвага была нададзена мовам: дзеці пачулі беларускую і рускую мову, і пераканаліся, што разумець адзін другога зусім няцяжка. Мэтай сустрэчы было паказаць дзецям, што сяброўства паміж краінамі будуецца на павазе, узаемадапамозе і агульнай гісторыі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.