У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага 28 мая на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылася дыялогавая пляцоўка “Мір, які заваявалі і захоўваем”. Зрабіць экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і ўзгадаць, якой цаной нам дастаўся мір, заклікалі мадэратары пляцоўкі, супрацоўнікі бібліятэкі Святлана Магера і Марына Крупіца. Чаму музеі сёння з’яўляюцца важнымі месцамі захавання памяці, патлумачыла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская. Яна расказала, як пачыналася акупацыя Дзятлаўскага раёна, якія жахлівыя забойствы, знішчэнне мясцовага насельніцтва цэлымі вёскамі тут адбываліся, як прыйшло вызваленне.
Вераніка Уладзіміраўна падкрэсліла, што час няўмольны: сярод нас мала засталося жывых сведкаў вайны, якія могуць расказаць праўду. Цяпер абавязак па захаванні памяці выконваюць музеі Беларусі, дзе можна пабачыць дакументы, фотаздымкі, рэчы ваенных часоў. Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.