Вялікдзень — гэта час, калі сэрцы напаўняюцца радасцю, а дамы — пахам духмяных кулічоў і цяплом вясновага сонейка. Гэта свята, якое яднае пакаленні і беражліва захоўвае нашы самыя светлыя традыцыі.
На велікодным Тыдні ў філіяле “ВойневіцкаяСБк” адбыліся святочныя сустрэчы пад назвай “На Вялікдзень сонца грае”. Падчас мерапрыемства госці пагрузіліся ў атмасферу старажытных павер’яў і звычаяў нашых продкаў, якія і сёння жывуць у беларускіх сем’ях.
Удзельнікі сустрэчы шчыра дзяліліся ўласнымі гісторыямі: узгадвалі сямейныя рэцэпты велікоднай выпечкі, сакрэты фарбавання яе к натуральнымі сродкамі, чыталі натхняльныя вершы і спявалі песні, што праслаўляюць жыццё. Цёплым фіналам імпрэзы стала душэўнае чаяпіцце з духмяным велікодным кулічом.
Такія сустрэчы нагадваюць нам пра важнасць каранёў і прыгажосць момантаў, праведзеных разам.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.