Тыдзень дзіцячай кнігі святкуюць дзеці ў малых і вялікіх гарадах, вёсках.Усюды, дзе ёсць юныя аматары кніг. У філіяле “Войневіцкая СБк” таксама прайшоў вернісаж пазнавальнай кнігі “На ўсе вашы “Што? Дзе? Калі? разумныя кнігі адкажуць заўжды”. Юныя чытачы пазнаёміліся з кнігамі, якія пашыраюць кругагляд, дапамагаюць набыць пэўныя веды, якія сталі сапраўднымі экскурсаводамі ў свет цікавага. Яны ўспаміналі прыказкі пра кнігі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні “Кніжнага каламбура”. Пазнаёміліся з выставай-рэкамендацыяй “З кнігай у краіну ведаў.





