Выбар будучай прафесіі – гэта адзін з самых адказных і хвалюючых крокаў у жыцці кожнага чалавека. Каб дапамагчы моладзі зазірнуць у свет розных спецыяльнасцей і знайсці сваё сапраўднае прызванне. 19 верасня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ў рамках мерапрыемстваў па прафарыентацыі журфікс “Сустрэча з людзьмі розных прафесій” прайшоў майстар – клас “Палитра профессии художника” накіраваная на тое, каб дапамагчы маладому пакаленню бліжэй пазнаёміцца са светам выяўленчага мастацтва і дызайну. На сустрэчу быў запрошаны таленавіты педагог–дызайнер ДУА “Дзятлаўскі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Асіпук Роберт Дзмітрыевіч. Госць падзяліўся з прысутнымі сакрэтамі свайго майстэрства, распавёў пра асаблівасці працы сучаснага дызайнера і важнасць творчага мыслення ў штодзённым жыцці. Падчас майстар–класа ўдзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу сапраўднай творчасці, паспрабаваць свае сілы ў мастацкай справе і атрымаць каштоўныя парады ад прафесіянала. Такая сустрэча дапамагла дзецям па–новаму зірнуць на творчыя спецыяльнасці і, магчыма, вызначыцца са сваім будучым прафесійным шляхам.





