14 красавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася асаблівая сустрэча. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” сабраліся на гадзіну духоўнасці “Пасхе солнечной мы рады”, каб разам сустрэць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага. Падчас мерапрыемства госці паглыбіліся ў гісторыю і сэнс галоўных сімвалаў Вялікадня, якія праз стагоддзі нясуць нам мудрасць і надзею:
- Велікоднае яйка — як спрадвечны сімвал цуду і зараджэння новага жыцця;
- Куліч — сімвал сытасці, дабрабыту і нябачнай прысутнасці Бога ў кожным доме;
- Велікодны агонь (Жыватворны агонь) — як знак боскага святла, што асвятляе шлях вернікаў.
Гэта была не проста сустрэча, а шчырая размова пра веру, надзею і любоў. Душэўная атмасфера мерапрыемства пакінула цёплы след у сэрцы кожнага прысутнага, нагадваючы пра тое, як важна дзяліцца духоўнай радасцю з блізкімі.


