28 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшла прафілактычная гутарка “Права на защиту: как сохранить личные границы”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы стацыянарнага выхаваўча-аздараўленчага летніка “БЛАГО.by”, што працуе на базе сярэдняй школы горада Дзятлава. Мэта мерапрыемства –  павышэнне ўзроўню псіхалагічнай пісьменнасці ўдзельнікаў, фарміраванне навыкаў бяспечнага ўзаемадзеяння, развіццё ўмення распазнаваць і абараняць свае асабістыя межы ў паўсядзённым жыцці. У рамках сустрэчы запрошаны псіхолаг ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” Алена Антонаўна Макоўская, якая раскрыла ключавыя аспекты тэмы асабістай бяспекі і абароны псіхалагічнай прасторы. Спецыяліст разабрала са слухачамі тыповыя жыццёвыя сітуацыі і адказала на пытанні. Удзельнікі атрымалі базавыя веды аб спосабах захавання эмацыйнага здароўя, асвоілі першасныя навыкі упэўненых паводзін і супраць дзеяння псіхалагічнаму ціску. Атрымалі практычныя рэкамендацыі ад кваліфікаванага спецыяліста для прымянення ў паўсядзённым жыцці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.