У рамках прафілактычнага праекта “Казлоўшчына – здаровы пасёлак” для карыстальнікаў бібліятэкі ладзілася інтэрактыўная гульня-віктарына “Путешествие по страницам здоровья”. Размаўляючы аб здаровым ладзе жыцця, наведвальнікам прапанавалася закрануць тры тэмы:як умацаваць арганізм і захаваць прыгажосць і здароўе на доўгія гады;
- фізічныя практыкаванні і карысць фізічных нагрузак;
- правільнае харчаванне і яго карысць.
У ходзе мерапрыемства жанчыны адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі прыказкі і пагаворкі, удзельнічалі ў конкурсах, і прыйшлі да высновы, што здаровым быць здорава!



