03 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” у рамках праекта “Наваельня – здаровы пасёлак” для вучняў 5”А” класа Новаяльнянскай школы імя А.А.Шаўчук была праведзена гутарка-перасцярога “Выбор за тобой!”, прысвечаная праблеме наркаманіі.
На мерапрыемстве наведвальнікі не проста слухалі гутарку, а былі актыўнымі ўдзельнікамі дыскусіі. Дзеці праверылі свае веды ў віктарыне “Міф і праўда”, развянчаўшы самыя папулярныя міфы пра “лёгкія” наркотыкі. Акрамя таго, для нагляднасці быў прадэманстраваны відэаролік, які ярка паказаў медыцынскія і сацыяльныя наступствы гэтай залежнасці.
Галоўны вынік сустрэчы: дзеці зразумелі, што толькі ўсвядомленая адмова ад шкодных звычак і спорт робяць чалавека па-сапраўднаму вольным і шчаслівым.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.