03 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі і ў рамках раённага праекта “Дзятлава – здаровы горад” прайшоў Дзень інфармацыі “Будучыня без залежнасці”. Удзельнікамі сталі вучні 10 класа ДУА “Гімназія№1 г. Дзятлава”. У пачатку мерапрыемства бібліёграф падрыхтавала слайд–рэпартаж “Соблазн велик, но жизнь одна”, дзе пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй паходжання наркатычных сродкаў, аб метадах барацьбы з імі. На сустрэчу былі запрошаны: участковы інспектар па справах непаўналетніх Грыб Арына Вітальеўна. Яна растлумачыла прававыя наступствы ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, зрабіўшы акцэнт на крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, а таксама прывяла прыклады з аператыўнай практыкі. Інструктар–валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Іванаўна Юрэня распавяла аб разбуральным уплыве псіхаактыўных рэчываў на арганізм і псіхіку маладога чалавека. Асаблівую ўвагу надала важнасці захавання рэпрадуктыўнага здароўя, падкрэсліўшы, што здаровыя дзеці і шчаслівая сям’я немагчымыя пры ўжыванні забароненых рэчываў. Для лепшага разумення маштабаў бяды валеолаг прывяла канкрэтныя прыклады. Старшыня Чырвонага крыжа Галіна Эдвардаўна Касцюк наглядна патлумачыла наступствы згубных звычак і ўручыла кожнаму ўдзельніку памятныя буклеты і лістоўкі з карыснымі парадамі. Падчас сустрэчы ўдзельнікам былі прадэманстраваны прафілактычныя відэаматэрыялы. Бібліёграфамі была падрыхтавана выстава–заклік “Коварная ловушка”. Мерапрыемства завяршылася адкрытым дыялогам, падчас якога навучэнцы змаглі абмеркаваць актуальныя пытанні са спецыялістамі.
#Дятлово#Бібліятэка#БудучыняБезНаркотыкаў#Прафілактыка#МоладзьБеларусі







